- староства
- I
староства , -а
н.
1. Имение, предоставленное в распоряжение феодала Великого Княжества Литовского королём или князем.Адсюль набіраў сваё войска і Васіль Вашчыла, калі ўзбунтаваў Крычаўскае староства. Чыгрынаў.2. Администрация воеводства в буржуазной Польше.Ваяводствы, староствы, павятовыя «камісаржы», войты, пастарункі - ужо адны гэтыя голыя формулы змушалі падазрона наставіць вушы і станавіцца да ўсяго гэтага скептычна, варожа, безнадзейна. Колас. Мы павінны, калі чаго хочам, заявіць спакойна, праз гміну, праз войта, праз староства... Тычына.II староства (старастоўства) староства старастоўства, -а н.Должность и занятие старосты.Яна (Ганна) ніяк не магла пагадзіцца нават з думкай аб старостве. Лынькоў. Не раз у гэтым збожжы пагрэў быў рукі і Андрэя Каржакевіча бацька за шэсць гадоў свайго старастоўства. Крапіва.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.